Вси святии
Земли Белорусской,
молите Бога
о нас!

   Почти Господь Белорусский край святыми, Ему благоугодившими: святители, мученики, преподобными и праведными, верно Господеви послужившими и мзду трудов приявшими. К тем же ныне и мы вопием: о нас молитеся ко Господу, да в вере и делех плод добр принесем.   
Величаем вас, святии Белорусския земли, и чтим святую память вашу, вы бо молите о нас Христа Бога нашего.

Преподобная Харитина
княжна Литовская († 1281)

• память 5 / 18 октября
• память и 20 июня / 3 июля в Соборе Новгородских святых

Тропарь, глас 2
От юности твоея Бога всем сердцем возлюбила еси, Харитино преподобная, подвиги в вере положила еси за Христа Жениха твоего, и в новое твое Отечество, землю Русскую вселилась еси, к Небесному Отечеству нас призывавши, моляши Христа Бога спастися душам нашим.
Кондак, глас 4
Отечество твое и род оставив, Великаго Новаграда достигла еси, во обители иноческой многотрудный подвиг преподобнический подъяла еси, ангельски на земле поживше, многим женам русским путь ко спасению показа. Тем же вси притекающе к тебе, зовем: радуйся, преподобная мати наша Харитино.
 
Собор Белорусских святых
Главная страница
  Кем были белорусские святые
  Иконы Святых
  Служба Белорусским святым
  Молитвы святым
  Дополнительные материалы
  Последние обновления сайта
     
    Преподобная
Харитина Литовская
  Житие
  Молитва
  Иконы
  Дополнительные материалы
Величание

Ублажаем тя, преподобная мати Харитино, и чтим святую память твою, наставнице инокиням и собеседнице ангелом.

18 кастрычніка. Памяць прападобнай Харыціны, княжны Літоўскай

Пра жыццё гэтай ігуменні, насельніцы ноўгарадскага Петра-Паўлаўскага манастыра захавалася, на жаль, вельмі скупыя і супярэчлівыя звесткі.

Найбольш падрабязным сведчаннем з'яўляецца невялікі тэкст, размешчаны на на меднай грабніцы, што стаяла ў паўднёва-заходняй частцы наўгародскай Петра-Паўлаўскай царквы над мошчамі прападобнай Харыціны, якія знаходзідзіліся пад спудам. Вось гэты надпіс, зроблены, відаць, на падставе даўняй пісьмовай крыніцы: "Тут, у белым Петра-Паўлаўскім манастыры, у царкве святых апосталаў Пятра і Паўла, за правым клірасам пры сцяне, спачывае святая дабраверная княжна чэхіна Харыціна, інакіня з роду каралёў Літоўскіх. Спачыла ў лета ад стварэння свету 7000, ад Ражства Хрыстовага 1492 года кастрычніка 5 дня, на дзень святой мучаніцы Харыціны, пры дабраверным гасудары і вялікім князі Іаане Васілевічы, пры мітрапаліце Маскоўскім Засіме Барадатым і пры архіепіскапе Ноўгарадскім святым Генадзіі. За вярсту ад Ноўгарада было месца, званае Сінічай гарой; там заснаваны быў Петра-Паўлаўскі дзявочы манастыр у лета ад стварэння свету 6600, ад Ражства Хрыстовага 1092, пры пятым Епіскапе Ноўгарадскім святым Германе".

У рукапісных святцах Оценскага манастыра, у "Кнізе глаголемай", чытаем: "Святая княжна Харыціна, якая ў дзявочым манастыры была ў год 6000 (так у арыгінале - рэд.), месяца кастрычніка ў 5 дзень". А іканапісны "Подліннік" сведчыць: "Родам была каралеўства Літоўскага; выглядам проставалосая дзяўчына, у адной свіце, без манціі".

У рукапісным тэксце, змешчаным каля ракі прападобнай, Харыціна названа настаяцельніцай Петра-Паўлаўскага манастыра, у якім яна і прыняла пострыг.

Народнае паданне сцвярджае, што княжна нарадзілася нашмат раней, у 1221 годзе. Гэтая версія знайшла водгук і ў летапісах, якія апавядаюць, што ў 12-гадовым узросце яна павінна была ўступіць у шлюб з князем Фёдарам Яраславічам, які, аднак, памёр 10 чэрвеня 1233 года, у дзень прызначанага вяселля. Згодна з летапісам, яго бацька, "князь Яраслаў, аддаў усе дары нявесце і з гонарам да бацькі адпусціў". Неўзабаве нявеста прыняла манашаскі пострыг, каб стаць нявестай Хрыстовай. Яе пастрыглі з імем Харыціна ў Петра-Паўлаўскім манастыры на Сінічай гары. Тут юная Харыціна, як і ўсе сёстры абіцелі, выконвала цяжкія паслушанні, узрастала духоўна праз пакору і ўстрыманне, пост і малітву. Верагодна, самаадданасць і манашаскія подзвігі прападобнай Харыціны паслужылі прычынай таго, што сёстры з часам выбралі яе настаяцельніцай абіцелі, там яна была ўзведзена ў сан ігуменні.

Святая прападобная Харыціна, згодна з царкоўным паданнем, памерла 5 кастрычніка (ст.ст.), у дзень святкавання памяці святой мучаніцы Харыціны. Хутка пасля свайго спачыну прападобная Харыціна пачала мясцова ўшаноўвацца, спачатку ў манастыры, а потым шырэй - у Ноўгарадскіх і Літоўска-Беларускіх землях. Пасля аднойдзення яе нятленньіх мошчаў, была складзена царкоўная служба і напісана ікона прападобнай.

Падрыхтавапа Лідзія КУЛАЖАНКА
(газета "Царкоўнае слова" №42, 2009 год. 7 стар. у рубр. "25 гадоў Сабору Беларускіх святых").

 

 

«...Еще на малое время свет есть с вами; ходите, пока есть свет, чтобы не объяла вас тьма» (Лк. 12, 35).

Приход во имя святителя Лаврентия, епископа Туровского, чудотворца.
Минской епархии Белорусского экзархата Русской Православной Церкви. http://hramlavrenty.narod.ru/


2011
-
2012
год

223049 Республика Беларусь. Минский район, а/г Щомыслица, ул. Жуковского, 50. Храм свт. Лаврентия Туровского.
Настоятель храма протоиерей Александр Викторович Головин.

При использовании материалов сайта гиперссылка на сайт Собор Белорусских святых обязательна >>>
 обновлено 16 марта 2012 года.
Сайт создан в системе uCoz