Вси святии
Земли Белорусской,
молите Бога
о нас!

   Почти Господь Белорусский край святыми, Ему благоугодившими: святители, мученики, преподобными и праведными, верно Господеви послужившими и мзду трудов приявшими. К тем же ныне и мы вопием: о нас молитеся ко Господу, да в вере и делех плод добр принесем.   
Величаем вас, святии Белорусския земли, и чтим святую память вашу, вы бо молите о нас Христа Бога нашего.
Тропарь Собору Белорусских святых
глас 5
Почти Господь Белорусский край святыми, Ему благоугодившими: святители, мученики, преподобными и праведными, верно Господеви послужившими и мзду трудов приявшими. К тем же ныне и мы вопием: о нас молитеся ко Господу, да в вере и делех плод добр принесем.
Кондак Собору Белорусских святых
глас 3
Божии угодницы Белорусский земли ныне со дерзновением предстоят Престолу Святыя Троицы и невидимо за ны молятся Богу, о крае нашем, прося нам мир и велию милость.

 

Крест Евфросинии Полоцкой
Главная Последние обновления сайта
Кем были белорусские святые Дополнительные материалы
Иконы Святых
<<< вернуться назад

Дзве славутыя постаці

Даўно чытаю і выпісваю беларускі праваслаўны штотыднёвік "Царкоўнае слова". У №39 наткнулася на артыкул пра першага рускага консула ў Японіі. Яго аўтар Ніна Марчук сцвярджала, што Іосіф Гашкевіч быў стрыечным братам святога праведнага Іаана Кармянскага - пры жыцці протаіерэя Іаана Гашкевіча. Публікацыя стала для мяне нечаканасцю і пабудзіла пакапацца ва ўласных архівах.

Іосіф Гашкевіч

Іосіф ГАШКЕВІЧ

Справа ў тым, што ў 1993 годзе мне пашчасціла рыхтаваць для "Астравецкай праўды" цыкл матэрыялаў, заснаваных на копіях дакументальных сведчанняў пра жыццёвы шлях першага рускага консула ў Японіі Іосіфа Гашкевіча. Гэтыя копіі здабыў для раённай бібліятэкі прафесар Адам Восіпавіч Мальдзіс пры сустрэчы ў Маскве з пісьменнікам Віталіем Гузанавым - аўтарам кнігі "Адысей з Белай Русі". Зараз дакументы захоўваюцца ў Мальскай сельскай бібліятэцы і складаюць аснову музейнай экспазіцыі, прысвечанай I. Гашкевічу.

3 іх вынікала, што будучы консул нарадзіўся ў 1815 годзе (паводле некаторых сведчанняў - у 1814-м, дакладная дата дагэтуль не вызначана) у сям'і сельскага святара Антонія Гашкевіча. Прыход знаходзіўся ў сяле Якімава Слабада Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У сям'і быў яшчэ адзін сын - Іван, які таксама стаў святаром і служыў у Кіеве ў сане протаіерэя. Іосіф таксама вырашыў абраць шлях служэння Богу і ў 1828 годзе паступіў у Мінскую духоўную семінарыю. У 1834 годзе ў ліку двух лепшых семінарыстаў накіроўваецца для працягу вучобы ў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію.

У 1839 годзе Іосіф Гашкевіч друкуе літаграфічным спосабам пераклад Бібліі са старажытнаяўрэйскай мовы, на тытульным лісце названа прозвішча перакладчыка Гашкевіча (гэтым вызначаецца 1-е выданне ад 2-га і 3-га). Завяршае выданне кандыдацкае сачыненне на тэму "Гістарычны агляд Таінства пакаяння". Заключэнне прафесара акадэміі Расціславава: "Разважанні вельмі добрыя".

1 жніўня таго ж года Гашкевіч заканчвае поўны курс Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі са ступенню магістра багаслоўя, а 9 жніўня яго залічваюць "згодна з выказаным >Каданнем кандыдатам у 12-ю Расійскую духоўную місію ў Пекіне" (склад місіі: іераманахі Інакенцій (Няміраў), Паладзій (Кафораў) і Гурый (Карпаў), студэнты I. А. Гашкевіч, В. В. Горскі, I. I. Захараў і прыкамандзіраваны да місіі ўсходазнаўца В. П. Васільеў). Місія ў Пекіне доўжылася з 1839 па 1850 год.

Пасля вяртання з Кітая Іосіф Гашкевіч удастойваецца ўзнагароды - ордэна св. Ганны 3 ступені (раней яму быў дараваны ордэн св. Станіслава, а пазней і ордэн святога роўнаапостальнага князя Ўладзіміра III ступені) і чына калежскага асэсара. Яго пакідаюць драгаманам (перакладчыкам) VIII класа пры Азіяцкім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў.

У жніўні 1852 года атрымана згода Яго Імператарскай Вялікасці на адкамандзіраванне ў Японію асоб, прапанаваных Міністэрствам замежных спраў: архімандрыта Аввакума (Д. С. Частной) і калежскага асэсара Гашкевіча, і 7 кастрычніка таго ж года Іосіф Антонавіч адпраўляецца ў складзе экспедыцыі віцэ-адмірала Я. В. Пуцяціна ў Японію. У 1857 годзе ён прызначаецца першым консулам Расійскай імперыі ў Японіі і працуе на гэтай пасадзе да 1865 года, потым вяртаецца ў Пецярбург. У ліпені 1867 года атрымлівае паведамленне аб тым, што ў сувязі з ліквідацыяй пасады консула ён звальняецца са службы з мундзірам і пажыццёвым пенсіёнам у 1000 рублёў серабром у год, апроч 500 рублёў пенсіі за місіянерскую службу ў Кітаі.

Пад канец жыцця Іосіфу Антонавічу і яго другой жонцы Кацярыне Сямёнаўне Матчынай (першая, Лізавета Сцяпанаўна, памерла ў Японіі, пахавана ў г. Хакадатэ на праваслаўных могілках) і іх нашчадкам было даравана патомнае дваранства, што давала пэўныя прывілеі. Праўда, карыстаўся імі Гашкевіч нядоўга - у 1875 годзе памёр ад хваробы лёгкіх. Жылі Гашкевічы ў набытым уласным маёнтку Малі пад Вільняй. У 1872 годзе ў іх нарадзіўся сын Іосіф. Стаўшы дарослым, ён скончыў Імператарскі Аляксандраўскі ліцэй і слыў выдатным, высокаадукаваным юрыстам. Памёр ў 1911-м у 39-гадовым узросце.

Усім, каго цікавіць асоба "белавалосага консула", раю гіачытаць дакументальную аповесць Віталя Гузанава "Адысей з Беларусі", якая ў 1993 годзе была перакладзена на беларускую мову пісьменнікам Янкам Саламевічам.

Але вернемся да публікацыі ў "Царкоўным слове". Аўтар памылкова ўказала, што пахаваны Іосіф Гашкевіч на праваслаўных могілках у вёсцы Малі, "магіла яго дагледжана. Там устаноўлены, праўда, не так даўно, надмагільны каменьпомнік". Сапраўды, пахаваны Іосіф Гашкевіч быў на парафіяльных могілках, але дзе канкрэтна, дагэтуль невядома. Мажліва, на даўнейшых астравецкіх, мажліва - у Малях. Старажылы вёскі ўспаміналі, што ў савецкія часы месца старадаўніх пахаванняў было адведзена пад карер, з якога бралі пясок для будаўніцтва аўтадарогі...

Што датычыцца памятнага каменя, то ён, выраблены скульптарам Рычардам Грушам з Ліды, устаноўлены каля адміністрацыйна-культурнага цэнтра сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя Гашкевіча, у будынку якога знаходзіцца і экспазіцыя, прысвечаная выдатнаму вучонамуусходазнаўцу, аўтару першага японска-рускага слоўніка (на 1650 слоў).

Цяпер аб радзінных сувязях Іосіфа Гашкевіча і Іаана Кармянскага (Іаан Гашкевіч). Гаварыць пра іх можна гіпатэтычна, але з вялікай доляй допуску. Найхутчэй, вучоны даводзіўся святару дзядзькам, а не сгрыечным братам - Іосіф Антонавіч нарадзіўся ў 1814 ці 15 годзе, Іаан Кармянскі - у 1837-м, у вёсцы Стрэшын Рэчыцкага павета Мінскай губерні ў сям'і сельскага бацюшкі, таксама Іаана, які, мажліва, і быў братам Іосіфа. ГІрынамсі, месца нараджэння абодвух - Рэчыцкі павет - дае нам падставы так меркаваць. А даследчыкам айчыннай гісторыі адкрывае шлях да пошукаў.

Святы праведны Іаан Кармянскі

Будучае служэнне было прадвызначана Госпадам і адкрыта бацькам яшчэ да нараджэння сына. Аднойчы, калі маці будучага праведніка, як звычайна, малілася ў храме на службе, да яе падышоў юродзівы, нізка пакланіўся і вымавіў прарочыя словы: "Хацеў бы я ў яго (дзіцяці) узяць блаславенне, але не дажыву". 3 гэтага дня бацькі ведалі, што ў іх народзіцца другі сын і таксама стане свяшчэннікам, як бацька, а потым і старэйшы сын Мікалай.

Пасля заканчэння царкоўнапрыходскай школы Іаан паспяхова вучыцца ў духоўным вучылішчы, затым паступае ў Магілёўскую духоўную семінарыю. У 1859 годзе яго накіроўваюць на працу законанастаўнікам ў царкоўнагірыходскую школу вёскі Агародня, дзе ён знаёміцца з дачкой спачыўшага настаяцеля Нікольскай царквы Філіпа Трусевіча, бярэ з ёю шлюб, а неўзабаве архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Яўсевій насвячае (рукапалагае) Іаана Гашкевіча ў іерэі і накіроўвае служыць у храм Ражджаства Багародзіцы ў вёску Шарсцін Рагачоўскага павета. Праз некаторы час бацюшка пераводзіцца на вызваленае месца святара ў Агародню, цяпер ужо назаўсёды. Разам з матушкай Марыяй яны выхавалі сямёра дзяцей, чацвёра сыноў сталі свяшчэннікамі, адзін - псаломшчыкам, дочкі таксама шмат працавалі ў храме. Пасля нараджэння апошняга сына 48-гадовы айцец Іаан здзейсніў сваю мару: наведаў Кіева-Пячэрскую Лаўру і атрымаў благаславенне весці манаскі лад жыцця: да самай смерці не ўжываў мясной ежы, трымаў строгі пост у сераду і пятніцу, толькі пасля вячэрняга богаслужэння браў просфару і трохі вады. Розум свой бацюшка займаў Ісусавай малітвай, навучаючы іэтаму сваіх сыноў і духоўных дзяцей. На богаслужэнне да яго прыходзіла вялікая колькасць людзей з розных вёсак.

Зямное жыццё святога праведнага Іаана Гашкевіча, падзвіжніка святасці нашай зямлі, скончылася восенню 1917 года. Бацюшка не дажыў да кастрычніцкай рэвалюцыі, але прадказаў яе. Яшчэ ён прадказаў будучыню людзей, якія звярталіся да яго па параду, сваіх дзяцей, лёс Свята-Нікольскага прыхода. Ён гаварыў: "Памру - сонейка свяціць будзе, дзень ясны. Век не ездзіў на машыне, а пасля смерці пакатаюць. Будуць скакаць па мне, ды труна моцная будзе". Сапраўды, падчас канчыны бацюшкі быў цудоўны сонечны дзень. Сыны - святары Сімяон, Іаан, Міхаіл і Платон - абмылі дома цела старца і перанеслі яго ў храм. Развітацца з бацюшкам прыязджалі людзі з усёй акругі. На трэці дзень труну з целам спачыўшага пад звон званоў і спевы абнеслі вакол храма і пахавалі з правага боку ад алтара. Так протаіерэй Іаан Гашкевіч, годна завяршыўшы свой зямны шлях, перайшоў у Царства Нябеснае.

У 50-х гадах храм спалілі, рэшткі бульдозерам ссунулі ў роў, гіліты і крыжы таксама знеслі, а на роўным месцы зрабілі футбольнае поле і танцпляцоўку. Але труна сапраўды аказалася моцнай, і мошчы прападобнага Іаана ўцалелі. Знаходжанне іх адбылося 9 верасня 1991 года, падчас прыезду ў Гомель Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі Алексія II. Мошчы былі перанесены ў храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Карма Добрушскага раёна, дзе зараз і знаходзяцца. Пакланіцца яму гірыязджаюць вернікі з усіх куточкаў Беларусі і з-за яе межаў.

Падрыхтавала Таіса СЯМЁНАВА, г. п. Астравец

(газета "Царкоўнае слова" №45, 2010 год. 12-13 стар. у рубр. "Вяртаючыся да надрукованнага").

 

Главная Последние обновления сайта
Кем были белорусские святые Дополнительные материалы
Иконы Святых
<<< вернуться назад
«...Еще на малое время свет есть с вами; ходите, пока есть свет, чтобы не объяла вас тьма» (Лк. 12, 35).

Приход во имя святителя Лаврентия, епископа Туровского, чудотворца.
Минской епархии Белорусского экзархата Русской Православной Церкви. http://hramlavrenty.narod.ru/


2011
-
2012
год

223049 Республика Беларусь. Минский район, а/г Щомыслица, ул. Жуковского, 50. Храм свт. Лаврентия Туровского.
Настоятель храма протоиерей Александр Викторович Головин.

При использовании материалов сайта гиперссылка на сайт Собор Белорусских святых обязательна >>>
 обновлено 15 марта 2012 года.
Сайт создан в системе uCoz